Ніва № 13 (3333), 29 сакавіка 2020 г.

Калі б было больш гадзін, я выкарыстала б іх ушчэнт

Ганна КАНДРАЦЮК

Альжбета Раманчук нарадзілася ў Гайнаўцы і там вучылася ў белліцэі. Час дзяцінства правяла пры дзядулях у Вілінаве каля Мельніка, якія навучылі, як сама кажа, цаніць зямлю, шанаваць хлеб і любіць Бога. У пачатковай школе ў Чаромсе марыла вучыць сваіх сяброў і дасягнула гэтага пасля заканчэння беларусістыкі ў Беластоку. Трынаццаць гадоў працуе ў школе ў Гарадку, раней працавала ў Чаромсе, як першая навучала беларускай мове ў Міхалове, дванаццаць гадоў працавала ў Залуках, якія займалі ў яе сэрцы выключнае месца. Жыве ў Гайнаўцы, мае дзве дачкі. Штодзень ездзіць 50 км на работу і слухае кніжак. Гэта, як сама кажа, „мой час”. І вельмі любіць працаваць у агародзе і ў садзе.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Я заўсёды марыла, каб стаць настаўніцай. Ужо ў пачатковай школе з ахвотаю дапамагала сваім настаўнікам і падымалася весці ўрокі напрыклад, у Дзень настаўніка.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Вучыць — гэта перадаваць частку сябе вучням. Сапраўдны настаўнік заангажаваны, слухае і адчувае душу дзіцяці. Ідэалаў няма, а добры настаўнік гэта чалавек, які пахіліцца над слабым, знойдзе спосаб заахвоціць сваімі справамі кожнага вучня.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Маёй сяброўкай ад пачатку работы была Тамара Бялькевіч, чалавек, пры якім я аддыхала і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF