Ніва № 13 (3333), 29 сакавіка 2020 г.

Адказнасць усіх нас

Яўген ВАПА

Нервы, стрэс, страх — так найкарацей можна апісаць стан духу і цела, у якім апынуліся зараз не паасобныя людзі, народы, але ўся сусветная грамадскасць. І то не на жарты. Перад нябачаным забойцам — каранавірусам — усе раптам становяцца роўнымі і спалоханымі: бедныя і багатыя, хворыя і здаровыя, мужчыны і жанчыны, сем’і і адзінокія. А ёсць чаго баяцца. Гэта ўжо не сенсацыйная літаратура ці футурыстычнае кіно пра пандэмічнае знішчэнне зямнога жыцця. Віртуальныя гульні і фільмы вокамгненна сталі рэальнай пагрозай, ад якой няма пакуль вакцыны жыцця. Такая нябачная вайна, у якой увесь час паміраюць людзі не ад бомбаў, куль, снарадаў, выклікае пачуццё бяссільнасці і зняверлівасці. Асабліва ў тых, якім да гэтай пары здавалася, што чалавечым розумам і высокаразвітой тэхнікай і медыцынай можна заваёўваць усё і ахоўваць сябе быццам у жыватворнай баньцы. А тут усё лопнула. З планаў каланізацыі космасу даволі жорстка зведзены мы ізноў на зямлю. А як бачым, што і раз у большым ліку прыходзіць і прыйдзецца, на жаль, многім адысці неўзабаве і пад зямлю. Сітуацыя з пандэміяй выклікае звычайны, чалавечы шок. Адтуль у свеце ўзнікае столькі змоўніцкіх тэорый наконт узнікнення і ўзбуйнення каранавіруса. Маем і касмічныя тут сілы, і змову багатых, каб яшчэ больш зарабіць на чалавечым няшчасці, і палітычныя парахункі, ці некантраляваную ўцечку віруса з даследчыцкіх лабараторый. Адным словам, поўная панарама чалавечых уяўленняў і страхаў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF