Ніва № 13 (3333), 29 сакавіка 2020 г.

Радыё

Віктар САЗОНАЎ

Дарога з Гародні ў Мінск даволі далёкая. Яна то зараз новая, шырокая. Не тое, што раней. Ехаць нашмат прыемней чым некалькі год таму. Але адлегласці да беларускай сталіцы навізна гэтай дарогі не змяншае. Таму як не круці, а шлях не блізкі ды яшчэ крыху нуднаваты. Бо як на мой густ, будаўніцтва непазбежна папсавала там-сям прыродныя ландшафты. І пакуль прырода іх яшчэ не аднавіла натуральным чынам, то некаторыя пейзажы наводзяць на сум. І каб не радыё...

Ну ды ўсё па парадку. Выехаў я, значыць, з самага ранку. Ну і як заўсёды ўключыў любімую хвалю 98,1 FM, на якіх са слаўнага горада Беластока на тэрыторыю не менш слаўнай Гарадзеншчыны прадстаўляе яе жыхарам свае праграмы Беларускае Радыё Рацыя. Зразумела, першае, што прыйшлося пачуць на гэтай хвалі, гэта пра стан з новым каранавірусам. Журналісты даходліва і падрабязна апісалі сітуацыю з каранавірусам у свеце, распавялі дзе і як ад яго ратуюцца, якая прафілактыка паказала сябе больш эфектыўнай, і яшчэ дадалі да гэтага многа цікавай і патрэбнай інфармацыі. Пасля пайшлі іншыя навіны, музыка. Радыё ўсё ж. А праз нейкі час свежыя навіны, і новыя факты пра той каранавірус, які Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя аб’яўлены пандэміяй, і ад якога ратуецца зараз увесь свет.

Дай, думаю, паслухаю, што пра той вірус кажуць беларускія радыёстанцыі. Балазе магнітола ў мяне добрая, ловіць вялікі абсяг. Уключаю, значыць, іншую хвалю — айчынную, беларускую. А там музыка, жарты, анекдоты, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF