Ніва № 13 (3333), 29 сакавіка 2020 г.

Прыродная скарбніца без межаў

Аляксей МАРОЗ

У Белавежскім нацыянальным парку 3 сакавіка была падпісана дамова на рэалізацыю вучнямі і настаўнікамі Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 3 горада Пінска» трансгранічнага праекта «Прыродная скарбніца без межаў». У яго рамках прадбачваецца арганізацыя майстар-класаў і іншых заняткаў у памяшканнях і на прыродзе ў Гайнаўскім павеце і Пінскім раёне, будова адукацыйных прыродна-культурных цэнтраў у будынках Гайнаўскага белліцэя і Пінскай СШ № 3 ды выданне адукацыйных матэрыялаў. Знаёмства з расліннасцю Белавежскай пушчы і Пінскага Палесся мае адбывацца з улікам мясцовых традыцый і культуры, таксама матэрыяльнай, якія ў жыцці беларусаў па абодвух баках мяжы суіснавалі ад пакаленняў неразлучна з мясцовай прыродай. Сувязі паміж прыродай, традыцыямі і культурай мясцовых беларусаў маюць даследавацца моладдзю і іх апекунамі, апісвацца і выкарыстоўвацца ў адукацыі цяперашнімі вучнямі і іх наследнікамі.

Шуканне сувязей паміж прыродай рэгіёна Белавежскай пушчы і традыцыямі, пра якія ведаюць старэйшыя беларусы Гайнаўшчыны, пачалося раней белліцэістамі пад апекай настаўніцы біялогіі Аліны Пліс, якая разам з вучнямі рэалізавала многія прыродныя праекты.

— З белліцэістамі мы раней рэалізавалі многа праектаў, у рамках якіх даследавалі прыроду Белавежскай пушчы і яе наваколля. Апошнім часам займаліся мы праектамі «Вялікія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF