Ніва № 12 (3332), 22 сакавіка 2020 г.

Кнышынскі кіркут

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вось падарожнічаю я па нашым старонні і, здавалася б, збольшага павінен ужо ведаць яго галоўныя асаблівасці. Але ж жыццё зладжана такім багаццем, што заўсёды знойдзецца нешта асаблівае, нешта нечаканае, нешта займальнае, што да таго часу не прыцягнула ўвагі. Ну, быццам на працяг рукі ўсё, а аднак не так.

Заглянуў жа я нядаўна ў Тыкоцін з мэтай даведацца пра ягоныя даўнія падзеі, у якіх удзельнічалі нашы землякі, нашы продкі. Не ўдалося мне там атрымаць запісаў пра тую даўніну; маўляў, тамашнія людзі так цікавыя свайго месца на зямлі, што ўсю інфармацыю пра тое месца пільна прысабечылі сабе і, мабыць, на памятку будучым сваім чарговым пакаленням. Але пра суседнія мясцовасці цікавасці там менш і мне пашанцавала атрымаць ладны буклет пра яўрэйскія могілкі ў Кнышыне.

Спярша пра сам Кнышын. Энцыклапедыя Вялікага Княства Літоўскага так піша пра гэтую мясцовасць: „Заснаваны ў пачатку 16. ст. як сяло ў Бельскім намесніцтве (старастве) канцлерам ВКЛ, старастам бельскім М. Радзівілам, які пабудаваў тут паляўнічы двор, у 1520 фундаваў касцёл. Пасля яго смерці Кнышын у 1526 перайшоў да яго сына біскупа жамойцкага М. Радзівіла. Той у 1528 падараваў Кнышын вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту (перадача адбылася ў 1530, пасля смерці біскупа). З-за багатых паляўнічых угоддзяў Кнышын стаў улюбёнай рэзідэнцыяй Жыгімонта Аўгуста, які пабудаваў тут драўляны палац (архітэктар Іоб Брэтфус), заклаў вялікі парк і звярынец, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF