Ніва № 12 (3332), 22 сакавіка 2020 г.

Незабыўнае

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Заўважыла я, што ёсць людзі, знаёмства з якімі пакідае прыемнае ўражанне на ўсё жыццё, нават калі была адна-адзіная сустрэча.

З матушкай Антанінай Сасной адбылося менавіта так. Уразіла мяне эрудыцыя жанчыны, добры гумар, гасціннасць і далікатнасць. Не часта, сустрэўшыся выпадкова, разумееш, што гэта — твой чалавек. Добрая суразмоўца, яна ўмее выслухаць і пачуць субяседніка. А шырокае кола інтарэсаў матушкі — вынік яе паўсядзённай творчай работы.

Перакрочыўшы 80-гадовы рубеж, яна па-ранейшаму дастойна нясе свой узрост, не скардзячыся на перыпетыі жыцця. Увесь вольны час прысвячае творчасці, імкнучыся завяршыць пачатае а. Рыгорам у Рыбалах, дзе бацюшка служыў на працягу 20 год. (Сёння на ўліку ў сужэнства 40 кніг, якія знаёмяць ахвотных з цудадзейнымі іконамі, з мясцовасцю, дзе давялося служыць, з людзьмі...).

З вёскай Рыбалы ў матушкі звязана шмат успамінаў, галоўны з якіх — музей сялянскага побыту, які размясціўся ў будынку колішняй школы. Абодва паверхі запоўнілі прылады, якія суправаджалі жыхароў навакольных вёсак у іх паўсядзённым жыцці: ткацкія станкі, косы, цапы, калаўроткі і г.д. Сцены пакояў аздоблены вышыванкамі, карцінамі мясцовых умельцаў, ткацкімі вырабамі... Усяго не пералічыць у кароткай інфармацыі, але можна знайсці поўны спіс у кнізе матушкі, прысвечанай гэтым здабыткам. Грэе душу яшчэ і тое, што ў канцы выдання — пералік прозвішчаў тых, хто перадаў у музей свае рэчы. Гэта вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF