Ніва № 12 (3332), 22 сакавіка 2020 г.

Люблю эксперыментаваць словам

Аляксей МАРОЗ

У снежні мінулага года наш выдатны беларускі пісьменнік, публіцыст Міхал Андрасюк адзначыў 60годдзе з дня нараджэння. Юбіляр сваё жыццё раздзяляе перш за ўсё паміж роднай Войнаўкай і Гайнаўкай. Вядомы ён не толькі як беларускі літаратар, але і журналіст Беларускага Радыё Рацыя. Круглы юбілей Міхась Андрасюк адсвяткаваў у агракватэры «БораЗдруй» падчас ХХІІ Літаратурнага семінара «Бязмежжа» ў крузе пісьменнікаў і аматараў беларускай прозы і паэзіі. Аднак пісьменніку было важна спаткацца з чытачамі рэгіёна Белавежскай пушчы, якіх сустракае на вуліцах Гайнаўкі або ў Дубіцкай гміне. Такое мерапрыемства ў рамках сустрэчы з цыкла «Юбіляры» адбылося 27 лютага ў Цэнтры прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка» ў Гайнаўцы.

У пачатку спаткання старшыня Фонду «Царкоўная музыка» Мікола Бушко коратка расказаў пра пісьменніка Міхала Андрасюка, члена Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і паінфармаваў пра яго поспехі на літаратурнай ніве. У сустрэчы апрача гайнавян прынялі ўдзел, між іншым, вучні Непублічнай пачатковай школы ў Залуках, якія прыехалі з настаўніцай беларускай мовы Уршуляй Шубздай.

Міхал Андрасюк, ураджэнец Войнаўкі, які сваё жыццё раздзяляе перш за ўсё паміж роднай вёскай і Гайнаўкай, з’яўляецца аўтарам кніг прозы — «Фірма» (Беласток, 2000), «Мясцовая гравітацыя» (Беласток, 2004), «Белы конь» (Беласток, 2006, перакладзенай на польскую мову і выдадзенай у 2011 годзе), «Вуліца Добрай Надзеі» (Мінск, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF