Ніва № 12 (3332), 22 сакавіка 2020 г.

Забытыя могілкі Сакольшчыны

Уршуля ШУБЗДА

На Cакольшчыне па сёння людзі баяцца слова „мор”. Гэтым словам акрэслівалі ўсе інфекцыйныя захворванні — чуму, воспу, тыф. Часта на прыдарожных крыжах можна прачытаць зварот да Бога, каб той абараняў не толькі ад голаду і вайны, але таксама ад паветра (маравой пошасці), якое часам забірала цэлыя вёскі.

На Сакольшчыне знаходзіцца многа некраполій, якія сёння зарастаюць травой. Людзі мыляюць такія месцы, таму што часта з імі звязаны страшныя легенды. Па сённяшні дзень жыхары вёскі Клімаўка знаходзяць чалавечыя парэшткі ў месцы жвіроўні. Верагодна, што тут знаходзіцца магіла людзей, якія памерлі ад эпідэміі халеры ў 1831-1832 гадах. У 1832 годзе выйшаў царскі ўказ, паводле якога памерлых ад гэтай хваробы людзей павінны былі пахаваць у вёсках, каб не дапусціць распаўсюджання чумы. Раней на Беласточчыне былі створаны камітэты па барацьбе з халерай. Адзін з іх меў штаб у Саколцы. Людзям у той час забаранялася збірацца ў большыя групы, таму што гэта лічылася адной з прычын распаўсюджвання хваробы. Тады ў Санкт-Пецярбургу быў выдадзены буклет з парадамі як змагацца з хваробай. Трэба было трымаць хворых у цёплых і сухіх памяшканнях, піць травяныя адвары і спіртныя настойкі. Інфікаванаму рэкамендавалі пускаць кроў, прыкладаць п’яўкі альбо націраць цела алкаголем.

ХIХ стагоддзе было перыядам халеры. Хвароба прыйшла да нас з рускай арміяй, якая мела падавіць паўстанне 1830-1831 гадоў. Войскі, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF