Ніва № 12 (3332), 22 сакавіка 2020 г.

Кастусь Каліноўскі — герой ён, ці мяцежнік?

Ганна КАНДРАЦЮК

— Каліноўскі? Хто пра яго ведае па за жменькай людзей? Для мяне ён нічога не значыць. Гэта адзін з радавых студзеньскіх паўстанцаў, заслужаных для палякаў. Для нашага народу гэта толькі прапагандысцкая, разадзьмутая ў адносінах да рэалій вартасць. Ён для мяне ніякі герой, — кажа прафесар Анатоль Адзіевіч, старшыня Культурнага таварыства «Русь». І, не хаваючы бацькоўскага клопату, сам ставіць мне пытанне: „Ці то ў вас няма кагосьці больш заслужанага для беларускай культуры?”

— А хто для вас заслужаны герой? — пытаю.

— О, пожалуста, — яшчэ больш ажыўляецца мой субяседнік. — Быў такі маршал Савецкага Саюза Сакалоўскі, які нарадзіўся ў Козліках. Чаму ніхто пра яго не гаворыць! Гэта ж самы вядомы герой з нашых тэрэнаў. Ён узначальваў генеральны штаб СССР. Ці нехта такога маштабу яшчэ тут ёсць? Няма! Або Прытыцкі. Ён таксама заслужаны. Чаму ніхто пра яго не гаворыць? Чаму вы ўсё пра гэтага Каліноўскага?

Менавіта ў надта насцярожаным і эмацыйным духу праходзіла чарговая сустрэча Культурнага таварыства „Русь”, на якім прафесар Алег Латышонак выступіў з дакладам „Кастусь Каліноўскі і Студзеньскае паўстанне на Літве і Беларусі”. Сустрэча праходзіла 26 лютага г.г. у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку пры нешматлікай аўдыторыі, пераважна старэйшага пакалення. Прафесар Анатоль Адзіевіч аднак пахваліў выступленне ды назваў яго карысным і цэментуючым асяроддзе:

— Мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF