Ніва № 12 (3332), 22 сакавіка 2020 г.

І ў школе, і па за школай размаўляю з вучнямі на гаворцы. У нас яшчэ ёсць дзеці, якія гавораць па-свойму...

Ганна КАНДРАЦЮК

Галіна Трашчотка нарадзілася ў вёсцы Кнаразы на Бельшчыне. Закончыла беларускую і рускую філалогіі на Варшаўскім універсітэце. Ужо 30 гадоў працуе настаўніцай у ДубічахЦаркоўных, дзе выкладае польскую, рускую, а раней і беларускую мовы. Жыве ў БельскуПадляшскім.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Усе тут пішуць, як яны хацелі вучыцца на беларускіх факультэтах, што гэта была іх мара. Я ніколі не думала пра беларускую філалогію. Я проста хацела пабываць у Варшаве, пажыць там у нашай сталіцы, пахадзіць у кіно, пабушаваць па магазінах «Цэнтрум», пазнаваць свет. Які ж быў наш свет у 80-х гадах, выпускнікоў школ, а большасць з нас гэта ж жыхары падляшскіх вёсак? Мама была знаёмай дырэктара Бельскага беларускага ліцэя (казала, што калісьці кароў пасвілі), а ён відавочна сказаў, каб дачка ішла на беларускую філалогію. Так, што я там апынулася выпадкова, чаго, барані Божа, не шкадую. Там пазнаёмілася са сваім мужам, з якім жыву па сённяшні дзень.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Беларускай мове ў падставовай школе вучыў мяне спадар Антанюк з Дзянісак. Добра вучыў. Гэта было ў школе ў Храбалах. Першыя беларускія літаркі навучыла мяне пані Яўгенія Колас у школе ў Кнаразах, маёй роднай вёсцы. У нас у першым класе нават матэматыка была па-беларуску! Спадарыня Колас вучыла нас усім прадметам. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF