Ніва № 12 (3332), 22 сакавіка 2020 г.

Троны і каронавірус

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Бяда для планеты Зямля прыйшла адтуль, адкуль не чакалі. Новы каронавірус, ад якога пакуль няма надзейнай абароны, надзвычай хутка пранік на ўсе кантыненты і захапіў у заложнікі мільёны людзей. І вось вам усе сучасныя супертэхналогіі, пакарэнне космасу і найвышэйшыя дасягненні чалавечага розуму! Выяўляецца, што ад нейкага нябачнага мікраскапічнага віруса нічога з гэтага не ратуе. Нібы вышэйшая сіла паказвае чалавецтву яго дробязнасць і нікчэмнасць у гэтым Сусвеце, папярэджвае і заклікае схамянуцца ўрады і дзяржавы, цэлыя народы і супольнасці.

На момант напісання гэтых радкоў ад заражэння вірусам covid-19 і яго наступстваў у свеце памерла ўжо больш за шэсць з паловай тысяч чалавек. Пераважна гэта людзі сталага веку, па якіх вірус б’е асабліва небяспечна, фатальна абвастраючы хранічныя хваробы. Асабліва жудасна сітуацыя выглядае ў Італіі, дзе адзін толькі дзень 15 сакавіка панёс жыцці ажно 368 чалавек. Характэрна, што як толькі эпідэмія пачалася ў Ламбардыі і іншых паўночных правінцыях краіны, сярэдняя і паўднёвая Італія працягвалі гулі, забавы і паўсядзённы рытм жыцця. А зараз і Вечны горад і іншыя населеныя пункты на Апенінах літаральна апусцелі ад людзей, а медыкі пры ўсіх высілках не могуць даць рады гэтай пошасці. Трагічна выглядае сітуацыя і ў некаторых іншых заходнееўрапейскіх дзяржавах — Іспаніі, Францыі, Швейцарыі. Вось чаму іншыя еўрапейскія краіны — Польшча, Чэхія, Літва..., нягледзячы на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF