Ніва № 12 (3332), 22 сакавіка 2020 г.

Да 95-годдзя з дня нараджэння Віктара Шведа. Штрыхі на палях супрацоўніцтва

Віталь ЛУБА

З Віктарам Шведам я пазнаёміўся амаль паўвека таму. Праўда, ведаў я яго раней са старонак «Нівы», альманахаў і паэтычных зборнікаў, раз бачыў на аўтарскай сустрэчы ў маёй роднай вёсцы і нават паразмаўляў з ім хвіліну. Аднак бліжэй мы пазнаёміліся ў першай палове сямідзясятых гадоў у Варшаве. Тады я вучыўся на завочным аддзяленні беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Аднойчы нас, студэнтаў-завочнікаў, наведаў на вуліцы Смычковай Віктар Швед, добра вядомы маім сябрам-студэнтам, якія працавалі настаўнікамі роднай мовы на Гайнаўшчыне і Бельшчыне. Тады па вуліцы Сенатарскай актыўна працаваў Варшаўскі аддзел БГКТ з клубам, які курыраваў менавіта Віктар Швед. Наш курс не раз пабываў у беларускім клубе па вуліцы Сенатарскай.

Пазней нашы дарогі сышліся ў Беластоку — першапачаткова ў Галоўным праўленні БГКТ, а пазней у «Ніве». На зломе сямідзясятых і васьмідзясятых гадоў быў я членам Галоўнага праўлення і меў нагоду сустракацца з варшаўскімі дзеячамі на пасяджэннях і з’ездах. Пазней, калі Віктар Швед выйшаў на пенсію і пераехаў у Беласток, а я з 1988 года стаў працаваць у «Ніве» — наладзілася пастаяннае супрацоўніцтва на літаратурна-выдавецкай ніве.

Працуючы ў рэдакцыі з тэкстамі, быў я ці не адным з першых чытачоў прапанаваных да друку вершаў. Калі гартаю падшыўкі «Нівы» і ўспамінаю сваю рэдакцыйную працу, паўстае перада мной вобраз паэта, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF