Ніва № 11 (3331), 15 сакавіка 2020 г.

(Ад)фальшаванне гісторыі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

27 лютага ў беластоцкай Ваяводскай управе была адкрыта адукацыйнагістарычная выстава „Аддзелы Лупашкі”, прысвечаная Зыгмунту Шэндзеляжу „Лупашку”. Выставу зладзілі Аддзелавае бюро публічнай адукацыі варшаўскага Інстытута нацыянальнай памяці ў супрацоўніцтве з Агенцтвам унутранай бяспекі. Запрашалі на выставу падляшскія ваявода і маршалак ваяводства. Улады прадстаўлялі міністр адукацыі Дарыюш Пянткоўскі ды віцэмаршалак Станіслаў Дэрэгайла.

Спярша голас узяў міністр Пянткоўскі:

— Сёння мы абавязаны выказаць пашану тым усім жаўнерам, якія не маючы шансаў на перамогу, міма гэтага прадаўжалі змаганне. Камуністы цягам некалькіх дзясяткаў гадоў свайго праўлення прабавалі тых польскіх герояў прадстаўляць як звычайных бандытаў, прадстаўляючы іх як звычайных злачынцаў. І сёння ў нас перад імі доўг адфальшавання гістарычнай праўды, сказання, што яны былі героямі, былі жаўнерамі змагаючыміся за непадлеглую Польшчу і мусім вярнуць памяць пра іх, бо камуністы прабавалі тую памяць закапаць запар са шматлікімі безыменнымі магіламі.

Станіслаў Дэрэгайла:

— Я ўдзячны гэтым жаўнерам за тое, што мог унаследаваць ад свайго бацькі гаспадарку. Уявіце: калі б не было тых жаўнераў, было б у нас поўна пасляпэгеэраўскіх гаспадарак без таго поўнага краявіду нашай падляшскай зямлі, нашых сямейных сельскіх гаспадарак. За гэта я вельмі ўдзячны і трэба пра гэта гаварыць.

Кароткі даклад пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF