Ніва № 11 (3331), 15 сакавіка 2020 г.

Арлянскія жыдоўскія могілкі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Орлю, закладзеную звыш пяці стагоддзяў таму, заўсёды засяляла шматнацыянальнае насельніцтва. Цягам чатырохсотгадовай жыдоўскай прысутнасці ў Орлі больш за два апошнія стагоддзі складала яно выразную большасць насельніцтва мястэчка, каля 80%, а раней каля 50%.

У Орлі пасля 17 верасня 1939 года пражывала 1450 жыдоў, а ў 1941 годзе, у пачатку нямецкай акупацыі, каля дзвюх тысяч. Амаль усе яны 4 лістапада 1942 года былі адпраўлены з Орлі ў нацысцкі лагер знішчэння ў Трэблінцы. Вымардавана каля дзвюх трэці жыхароў мястэчка. З большасцю іх ніхто не развітваўся, ніхто не аплакваў. Пра большасць іх няма каму аплакваць, бо ніхто не выжыў.

Зніштажэнне жыдоў было таксама зніштажэннем іх культуры, традыцыі. Забываць жыдоў дапамагала таксама таталітарная ўлада і камуністычная прапаганда ў пасляваеннай Польшчы; так было ўсюды, не толькі ў Орлі. Я тут займуся лёсам жыдоўскіх могілак.

У Орлі існавалі два жыдоўскія кіркуты — могілкі. Да нашага часу захаваўся адзін, г.зв. „новы”, які мясцовыя называюць „кворэс”. Жыдоўскі кіркут хутка запаўняўся, таму што згодна жыдоўскай традыцыі раз занятае для пахавання месца не надаецца для паўторнага пахавання.

Старэйшы кіркут, названы „старым”, быў распаложаны ўпрытык з сінагогай, ад усходу; быў ён адкрыты мабыць з XVII стагоддзя, калі ў Орлі пасяліліся жыды, да пачатку або да паловы ХІХ стагоддзя. Калі быў ужо закрыты, у 1941-1942 гадах, загадам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF