Ніва № 11 (3331), 15 сакавіка 2020 г.

«Гарадоцкія навіны» чытаюць 25 гадоў

Міра ЛУКША

Самае галоўнае — часопіс выходзіць і чытаецца. «Wiadomości Gródeckie — Гарадоцкія навіны» неаднаразова ацэнены як самы лепшы сярод самаўрадавых тутэйшых, падляшскіх штомесячнікаў.

— Ініцыятарам стварэння гміннага часопіса ў Гарадку быў прафесар Лявон Тарасэвіч, — узгадвае запрошаны на сцэну на канец святочнага мерапрыемства 22 лютага тагачасны войт Гарадоцкай гміны Яўген Семянюк, пры якім узнік часопіс. — Ідэя Лёніка, каб выдаваць „Гарадоцкія навіны” як газету двухмоўную, зазначаю, двухмоўную, трапіла на спрыяльны грунт. Але заслуга тут перш за ўсё Гміннай управы і Лявона. А пра двухмоўнасць «Гарадоцкіх навін» нельга забываць.

— Так, мы пішам і друкуем на дзвюх мовах, — сказала пасля яго ад пяці гадоў галоўная рэдактарка «Wiadomości Gródeckich — Гарадоцкіх навін» Дарота Сульжык. — Па-польску і па-гарадоцку. Так, як тут гавораць. Юрка, пакідаючы Гарадок, запрапанаваў мне, як тутэйшай і паланістцы, старой супрацоўніцы, рэпарцёрцы «Часопіса», заняцца рэдагаваннем нашага выдання. Не штука стварыць самому газету, а штука, каб людзі хацелі гэту газету рабіць. Працягваю работу сваіх папярэднікаў і хачу сказаць, што сапраўды мы вельмі ганарымся, што 25 гадоў нам удалося газету выдаваць, што яна мае многа чытачоў, што яе чытаюць. Бо калі б яе не чыталі, не куплялі — не было б яе.

На юбілей газеты прыбылі цяперашнія і былыя супрацоўнікі, мясцовыя, павятовыя і нават ваяводскія чыны і немалы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF