Ніва № 11 (3331), 15 сакавіка 2020 г.

Зімовае свята ў Нобелі

Павел ДУБЯНЕЦ, святар, краязнавец

Гэтай зімой вада ў Нобельскім возеры замярзала толькі аднойчы. На пачатку лютага два дні быў мароз — і возера „стала”. Так гавораць на скутае лёдам возера ў вёсцы Нобель, знаёмае чытачам «Нівы» з за кнігі Ганны Кандрацюк „Па Прыпяці па Нобель”, раздзелы якой таксама друкаваліся на старонках нашага тыднёвіка. Возера „стала”, але выйсці на лёд ніхто не мог: вельмі крохкім і тонкім ён быў. А потым дзьмуў парывісты паўднёвы вецер — і хвалі зноў спыніліся на вадзе.

— Такой зімы я не прыгадаю! Каб на Вадохрышча святар ваду з лодкі свяціў, такога з роду не было! — уздыхае дзевяностапяцігадовая бабуля Марыя Праневіч, адна з гераінь кнігі Ганны Кандрацюк.

Бабу Маню, найстарэйшую жыхарку вёскі, я пабачыў у коле маладых пеўчых царкоўнага хору. Светлым тварам, позіркам блакітных вачэй яна сустракала маю хаду да царкоўнага алтара. Не стрымаўся, спыніўся я на парэнчах, якія адгароджвалі ўзвышэнне, блаславіў і пацалаваў бабулю праз цярновую хустачку ў мудрую і памятлівую галаву. А ў гэты час хор пад кіраўніцтвам матушкі Валянціны спяваў трапар свята, на якое сабралася нябачаная як для Нобеля колькасць святароў...

У вясковым храме ў дзень памяці трох святых Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуста па ініцыятыве маладога настаяцеля айца Аляксандра Карапкі, нядаўняга выпускніка Пачаеўскай духоўнай семінарыі, адбылося ўрачыстае набажэнства ў гонар 27-годдзя адбудовы і асвячэння (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF