Ніва № 11 (3331), 15 сакавіка 2020 г.

Захаваць ваду — абмежаваць засуху

Аляксей МАРОЗ

Апошнім часам штораз больш гаворыцца пра розныя фактары, якія маюць уздзеянне на змену клімату і адмоўныя гэтага паслядоўнасці, хаця б буры і ўраганы, якія спрычыняюцца да шматлікіх трагедый. Апошнімі гадамі засуха спрычынілася да паніжэння плёнаў у сельскагаспадарчай прадукцыі. На засуху наракалі таксама жыхары гарадоў і вёсак, якія не займаюцца вырошчваннем збожжа і жывёлагадоўляй. У час сустрэчы, якая была арганізавана 28 лютага ў Нарваўскім асяродку культуры, можна было даведацца пра вельмі адмоўнае ўздзеянне асушвання воднабалотных тэрыторый і паглыблення рэк на змену клімату і на жыццё людзей. У час спаткання адбылося адкрыццё фотавыставы «Ахоўвайма воднабалотныя тэрыторыі», на якой на вялікафарматных здымках можна ўбачыць прыгожыя надрэчныя краявіды ў Польшчы, падобныя да тых з мінулага ў Нарваўскай гміне.

— Водна-балотныя тэрыторыі (дрыгва) фарміруюць наш свет, хаця большасць з нас не ведае аб гэтым. Яны рэгулююць клімат, ахоўваюць перад засухай і паводкамі, ачышчаюць ваду і з’яўляюцца домам для аграмаднай колькасці рэдкіх гатункаў жывых арганізмаў. Мы залежныя ад водна-балотнай тэрыторыі, але ўвесь час яе нішчым у непараўнальна большай ступені, чым іншыя экасістэмы. Ці зможам спыніць дэградацыю водна-балотнай тэрыторыі і дапаможам вярнуць ёй раўнавагу, якую мы самі разбурылі? Мы гэтым абавязаны будучым пакаленням — пакаленням людзей, раслін і жывёл, — заявіла на адкрыцці выставу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF