Ніва № 11 (3331), 15 сакавіка 2020 г.

Крыху палохае мяне тое, што некаторым вучням не залежыць на добрых ацэнках

Ганна КАНДРАЦЮК

Анна Бжазоўская нарадзілася ў вёсцы Сакі на Бельшчыне. Закончыла ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў БельскуПадляшскім, а потым вучылася на курсе беларускай і рускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце. Працавала ў ГП БГКТ, а пасля ліквідацыі штатаў пачала працаваць настаўніцай беларускай мовы. З 1996 года працуе ў Бельскім белліцэі. Ужо чатыры гады на пенсіі, аднак з задавальненнем далей навучае беларускай мове ў сваім ліцэі. Жыве ў Бельску.

— Чаму Вы сталі настаўніцай беларускай мовы?

— Ад маладых гадоў цікавіла мяне беларуская культура, традыцыя і гісторыя. У сваёй вёсцы, калі я была ліцэісткай, арганізавала тэатральныя гурткі, мы спявалі песні, з якімі выступалі ў сваёй вёсцы. Ездзілі таксама з канцэртамі ў іншыя вёскі, а пасля канцэртаў ладзілі танцавальныя вечарыны.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Мой ідэал — настаўніца беларускай мовы Зінаіда Дэмянюк. Мяне ўразіла яе працавітасць і вопыт. Не магу не ўспомніць таксама светлай памяці спадарыні Зінаіды Навіцкай. Яна заўсёды размаўляла з намі на беларускай мове або на гаворцы. Мы разам з ёй увялі ў праграму школы мерапрыемства «Беларускі дзень», які цяпер святкуем на Дзень волі. Дапамагала мне яна таксама рашаць асабістыя праблемы.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF