Ніва № 11 (3331), 15 сакавіка 2020 г.

Няма прыступу да праўды

Яўген ВАПА

Суботні ранні пасляабедзенны час 7 сакавіка прывёў мяне ў канферэнцыйную залу падляшскага ваяводы. Там пад яго ганаровым патранажам фонды „Падляшскі інстытут суверэннай Рэчы Паспалітай” і „Польшча — вялікі праект” зладзілі дыскусію на тэму „Гістарычная палітыка і лакальныя тоеснасці Падляшша”. У дыскусійным панэлі прынялі ўдзел міністр нацыянальнай адукацыі Дарыюш Пянткоўскі, падляшскі віцэ-ваявода доктар Тамаш Мадрас, прафесары Універсітэта ў Беластоку Юзэф Марошак і Алег Латышонак. Мадэратарам сустрэчы быў доктар Лукаш Любіч-Лапінскі, дырэктар Супрасльскага асяродка культуры. Паколькі арганізатары мерапрыемства звязаныя з правымі палітычнымі сіламі, то большасць удзельнікаў у зале, як удалося мне заўважыць, склалі актыўныя прыхільнікі і саўдзельнікі розных сустрэч і маршаў, прысвечаных памяці выклятых жаўнераў. Сярод іх вядомыя гайнавяне, такія як Барбара Палешук — арганізатарка гайнаўскіх маршаў і Багуслаў Лабэндзкі — працаўнік беластоцкага аддзялення Інстытута нацыянальнай памяці, апалагеты спрэчных герояў на Падляшскай зямлі, такіх як Рамуальд Райс „Буры” і Зыгмунт Шэндзеляж „Лупашка”. Сваёй арганізацыйнай сімволікай на вопратцы адзначаліся маладыя мужчыны з Абозу нацыянальна-радыкальнага, вядомага сваім беластоцкім маршам. Маю ўвагу звярнуў таксама ўдзельнік сустрэчы, які шпацыраваў з бела-чырвонай павязкай на руцэ. Былі ж і беластоцкія радныя і іншыя вядомыя асобы мясцовага ўзроўню. Прыбыла таксама моцная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF