Ніва № 11 (3331), 15 сакавіка 2020 г.

Мэйнстрым ці медыя

Віктар САЗОНАЎ

Хачу сказаць адразу, гэты фельетон не пра мігрантаў. Мігранты ў ім згадваюцца ўсяго толькі дзеля прыкладу. Гэтыя няшчасныя людзі, якія патрапілі ў пастку паміж Грэцыяй і Турцыяй, зараз знаходзяцца ў абсалютна безвыходнай сітуацыі. Іх не пускаюць ні ў Еўрасаюз, ні назад. Яны кідаюць камяні ў памежнікаў Грэцыі, тыя адказваюць ім узаемнасцю ды паліваюць вадой з вадамётаў. Мясцовыя жыхары паляць падрыхтаваны для прыёму мігрантаў цэнтр і кажуць, што ім ужо хопіць іншаземцаў. Зрэшты, артыкул і не пра іх таксама. Артыкул пра сённяшнюю журналістыку. Пра так званыя мэйнстрым медыя.

Вось што пра іх гаворыць Вікіпедыя: „Асноўныя сродкі масавай інфармацыі — гэта тэрмін і абрэвіятура, якая выкарыстоўваецца для агульнай назвы розных вялікіх сродкаў масавай інфармацыі, якія аказваюць уплыў на многіх людзей, і адначасова адлюстроўваюць і фармуюць галоўныя кірункі думак”.

Дык вось, гэтым разам яны перасталі фармаваць гэтыя галоўныя кірункі. Яны проста паказваюць відэа з еўрасаюзнай мяжы і нечага чакаюць, каб даць маральна-этычную ацэнку ўсім, або хоць якім удзельнікам гэтай няпростай сітуацыі. А ацэнка можа быць дыяметральна супрацьлеглай. У кепскім святле могуць быць выстаўленыя як грэкі, што не пускаюць няшчасных людзей на сваю тэрыторыю, так і самі мігранты, якія сёння кідаюцца камянямі, каб іх пусцілі, а заўтра, калі іх пусцяць, будуць кідацца камянямі, каб іх кармілі. Дык вось, мэйнстрым медыя на сённяшні дзень яшчэ не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF