Ніва № 11 (3331), 15 сакавіка 2020 г.

Расказы спадабаліся!

Аляксей МАРОЗ

Расказы многіх удзельнікаў XXІ Конкурсу беларускай гавэнды — Гайнаўка-2020 спадабаліся публіцы і журы конкурсу, аб чым сведчылі апладысменты і эмоцыі гасцей сабраных у актавай зале Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы. Побач расказчыкаў і іх настаўнікаў аповеды на роднай мове слухалі госці мерапрыемства, у тым ліку бацькі, бабулі і дзядулі выступоўцаў, белліцэісты і настаўнікі. Конкурс расказчыкаў адбыўся якраз 21 лютага, у Дзень роднай мовы, калі арганізуюцца шматлікія мерапрыемствы і акцыі з мэтай падкрэсліць значэнне роднай мовы ў жыцці народа. На гэта звярнуў увагу арганізатар конкурсу, настаўнік беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі Ян Карчэўскі, які адкрыў мерапрыемства.

Частку расказаў выслухалі госці конкурсу — намеснік бургамістра Гайнаўкі Ірыней Кендысь, віцэ-стараста Гайнаўскага павета Іаанна Койла і начальнік Аддзялення грамадскіх спраў Гайнаўскага стараства, якое курыруе сярэднія школы, Ніна Лукасік, былая віцэ-дырэктар Гайнаўскага белліцэя. Дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук і яго намеснік Дарыюш Мусюк сачылі за выступамі ўдзельнікаў конкурсу, а пасля падвядзення вынікаў разам з членамі камісіі ўручылі пераможцам дыпломы і ўзнагароды.

— Першы раз у Конкурсе беларускай гавэнды выступілі вучні Гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільні і Непублічнай пачатковай школы імя святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку. Прадстаўнікі абедзвюх школ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF