Ніва № 10 (3330), 08 сакавіка 2020 г.

Тыкоцін

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Дваццаць пяць гадоў таму пакойны ўжо жыхар Нараўкі Мікалай Чарнецкі ўспамінаў мне: „Пад мостам глені, што з Белавежы гналі, перапраўляў. У Белавежы збівалі, каб дзесяць фасметраў было або восем; і ў Нараўцы таксама — звозілі альшыну з Янова і Скупава. І я глені ганяў: два разы ў Тыкоцін хадзіў — праз Сураж, Тапілец, Ванева, Гуру. Гнала многа флісакаў. Тут рабілі дагавор з дзясятнікам з дырэкцыі, а ў Тыкоціне зноў нехта з фірмы прымаў. (...) Будка на гленях была нашым жыллём. Мелі мы з сабою невад, якім рыбу лавілі. Есці на гленях варылі, і начавалі, і сушыліся. Не было дня, каб чалавек у вадзе не памачыўся. Як усё добра выходзіла, то за два тыдні заганялі дрэва з Нараўкі ў Тыкоцін, а як не, то і вошы за каркам завядуцца. З Тыкоціна ў Беласток вярталіся, помню, поездам, а ў Беластоку наймалі фурманку. Фурман па пяць злотаў ад аднаго хацеў. То мы кажам, што за пяць злотаў то можна два літры гарэлкі купіць. І ідзем пяшком. Вязе гандляр гарэлку. Купілі мы, выпілі. Потым яшчэ папраўляліся, пакуль усіх грошай не папрапівалі...”

Не прыйшло мне тады ў галаву спытаць суразмоўцу, як справы меліся ў Тыкоціне менавіта, як той Тыкоцін тады выглядаў. Ну, і задумаў цяпер звалачыцца туды, нечага даведацца. Вядома, разлічваць на некага, хто б яшчэ там жыў і помніў той час, было б недарэчнасцю. Але падумалася мне, што зайду ў тамашнюю бібліятэку, а там жа павінна быць нейкая манаграфія, можа нават іншых шмат кніжак пра багатую гісторыю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF