Ніва № 10 (3330), 08 сакавіка 2020 г.

Калі актыўныя цяжкія планеты...

Агата АРЛЯНСКАЯ

Калі актыўныя цяжкія планеты Сатурн, Уран, Нептун і Плутон апынаюцца ў негатыўных аспектах, па свеце праносяцца жудасныя эпідэміі. Гэтак як справа маецца зараз з каранавірусам. Чума Юстыніяна — кан’юнкцыя Сатурна і Плутона: у сярэдзіне VI ст. насельніцтва Еўропы, Афрыкі і Азіі зрэзала чума Юстыніяна — ад імя тагачаснага імператара Візантыі, якога яго таксама не пашкадавала. Падлічана, што 100 мільёнаў чалавек сталі яе ахвярай, гэта значыць амаль 1/4 насельніцтва Зямлі на той час. Гэтыя драматычныя падзеі абвясцілі спалучэнне змрочнага Сатурна са смяротным Плутонам у Казярогу.

Чорная смерць — Плутон у спалучэнні з Уранам у Баране — калі пачалося чатырнаццатае стагоддзе, Сатурн і Марс былі ў апазіцыі да Плутона. Гэта не абяцала мірнага стагоддзя, хаця і без вялікіх войнаў. Страшная чума пракацілася па ўсёй Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, вядомая як чорная смерць, якая забрала жыццё 200 мільёнам чалавек. Чума, як і каранавірус, успыхнла ў Кітаі, адкуль разам з караванамі купцоў Шаўковага шляху яе завезлі ў Еўропу. У той час Плутон знаходзіўся ў спалучэнні з Уранам у Баране. Эпідэмія халеры — Плутон у кан’юнкцыі з Юпітэрам: дакладна такі ж саым лад зорак і таксама ў Баране паўтарыўся ў 1849 годзе. У той час бушавала эпідэмія халеры. Пакуль нямецкі навуковец Роберт Кох выявіў бактэрыю, якая адказвае за заражэнне ды ўказаў брудную ваду як крыніцу чумы, загінула больш за 40 мільёнаў чалавек. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF