Ніва № 10 (3330), 08 сакавіка 2020 г.

Былі маладымі — было цікава

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Марысяй АДЗІЕВІЧ, у дзявоцтве Рынгайла, 1930 года нараджэння з Орлі.

— Ці Вы запамяталі сваіх дзядоў?

— Дзяды з боку бацькі Мікалая то Вольга і Павел Рынгайла. Іх хатка на рагу вуліц Крывой і Бельскай згарэла ў час пажару Орлі 18 мая 1938 года, але тады дзяды ўжо не жылі. А ў той хатцы жыў дзядзька Валодзька, які ў 1940 годзе ажаніўся з жыдоўкай Шыфрай, мелі дзяўчынку.

А са стараны маці Мані дзяды — Тамаш і Марыя Валасовіч. А ў дзявоцтве бабуля — Кандрацюк Берта Люіза была немкай і выйшла за дзедка. На могілках у Орлі ёсць такі чыгунны крыж з надпісам „Hier ruht in Gott Paul Hermann Olbrsch gest. im 18tem Lebensjahre 1888”. Як было пахаванне, то склікалі ўсю арлянскую моладзь; гэта мабыць нейкая сям’я дзядоў. У гэтым месцы хавалі немцаў, а зараз і нашу вялікую сям’ю.

— Школа, давучанне?

— Пры санацыі хадзіла адзін год, пайшла ў 1938 годзе. У 1940 годзе саветы вярнулі ў палову першага класа, вучылася два гады. Пры немцах хадзіла тры гады ў школу, але не давалі ніякіх дакументаў. Вучыў Лашкевіч, рахункаў, крыху пісаць, казкі расказваў. І казалі мы яму: Васіль Фоміч, перавядзіце нас у чацвёрты клас. А ён адказваў: „Пол умно соловенком ніж дурно шчэглёнком”.

Пасля вайны школа была і зараз ішлі вучыцца. У 1950 годзе выйшла замуж і больш я навукай не займалася, бо былі дзеці.

— Першая праца? ГС ужо быў?

— Найперш гэта быў хіба ПСС, не ведаю. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF