Ніва № 10 (3330), 08 сакавіка 2020 г.
Ксаверый Бяляўскі (18471903)Тамара ЛАЎРАНЧУК„Ведайце ж, у жыцці сваім я працаваў не толькі для сябе, але і для ўсіх, хто імкнуўся да ведаў”. Гэту эпітафію, напісаную па-польску, прачытала я на адным з фрагментаў помніка, які нехта „ўладкаваў” на чужым пахаванні. Вырашыла для сябе, што чалавек, прах якога знайшоў апошні прытулак на старажытных каталіцкіх могілках у Высокім, быў асобай неардынарнай. Зацікавіўшыся, знайшла звесткі аб ім найперш у артыкуле Аляксандра Валковіча (газета „Заря” ад 25.09.2010 г.), затым у „Слоўніку Камянеччыны”, складзеным у 2011 годзе рэгіянальным краязнаўцам Георгіем Мусевічам. Даведалася, што, нарадзіўшыся каля горада Седльцы (Польшча) Ксаверый Бяляўскі вывучыўся на агранома ў сельскагаспадарчай акадэміі ў Германіі. У Высокае яго запрасіла ў 1880 годзе Марыя Патоцкая, якая ў той час жыла ў Высока-Літоўску і мела ва ўласнасці шэсць фальваркаў. Вось тут і разгарнуў сваю дзейнасць (у тым ліку і навуковую) вучоны аграном. 23 гады, праведзеныя Бяляўскім у графскім маёнтку, далі свой плён — гаспадарка неўзабаве стала цэнтрам селекцыйнай работы. Тут была створана эксперыментальная база па вывядзенні новых гатункаў пшаніцы: „Высокалітэўка”, „Генеалагічная чырвоная”, „Генеалагічная белая” і іншыя. Элітнае насенне карысталася вялікім попытам не толькі ў мясцовых гаспадароў. Слава аб вучоным-селекцыянеры разнеслася далёка. Ужо ў 1888 годзе Бяляўскі быў узнагароджаны Залатым медалём (...) |