Ніва № 10 (3330), 08 сакавіка 2020 г.

Вялікае свята беларускай песні

Міра ЛУКША

Марафон беларускай песні пракаціўся пад канец студзеня і ў лютым па Беласточчыне. Агульнапольскі Фестываль беларускай песні — адна з важнейшых і найбуйнейшых культурных падзей у асяроддзі беларускай меншасці. Яго арганізатарам з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ), найстарэйшая арганізацыя беларускай меншасці ў Польшчы. У першым конкурсе беларускай песні, які прайшоў у 1970 годзе, прынялі ўдзел толькі шэсць калектываў. А сёння гэта адно з найбольш значных і важных культурных мерапрыемстваў таксама і для ўсіх жыхароў Падляшша.

Як падкрэслівае старшыня ГП БГКТ Янка Сычэўскі, фестываль гэта адказ на культурныя патрэбы беларусаў Падляшша:

— У 1970 годзе мы распачалі гэтую ідэю, каб культываваць добрую беларускую песню сярод беларускага народа. І да гэтай пары трымаемся гэтага прынцыпу, і рангу фестывалю, якому ўжо 27 гадоў.

Сёлета 16 лютага ў зале філармоніі па вуліцы Падлеснай выступіла 81 т.зв. выканаўчая адзінка (г.зн. калектывы і асобныя выканаўцы, якія выступалі ў розных канфігурацыях), гэта значыць каля 500 выканаўцаў. Спеўныя змаганні былі падзелены на два туры, паколькі сёлета беларускія песні выконвала перад вялікай аўдыторыяй крыху больш выканаўцаў, чым год таму.

— Фестываль і ўсе культурныя ініцыятывы, якія мы арганізуем, служаць захаванню і развіццю беларускай культуры ў Польшчы. Такім чынам мы працуем дзеля беларускай нацыянальнай меншасці, якая ўсё яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF