Ніва № 10 (3330), 08 сакавіка 2020 г.

Наша беларускае настаўніцкае асяроддзе малое і мы ведаем адзін аднаго

Ганна КАНДРАЦЮК

Анна Франкоўская нарадзілася і дарастала ў Гайнаўцы. Закончыла беларускую філалогію на Універсітэце ў Беластоку. Працавала ў школах у Арэшкаве i ПШ № 1 y Гайнаўцы. Зараз настаўніца беларускай мовы ў ПШ з ДНБМ у Орлі і ПШ № 4 у Гайнаўцы. Вольны час праводзіць з сям’ёй і ездзіць на ровары. Жыве ў Гайнаўцы.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Я заўсёды любіла беларускую мову. Тады падумала: чаму мне не вучыць яе іншых?

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Спадзяюся, што кожны настаўнік беларускай мовы адданы сваёй працы, гэта ўзор для вучняў.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Так, супрацоўнічаю. Наша беларускае настаўніцкае асяроддзе малое і мы ведаем адзін аднаго. Калі ёсць праблемы, служым парадай і дапамогай.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш дапамагаюць?

— Усе арганізацыі, якія ладзяць мерапрыемствы і дапамагаюць сваімі дзеяннямі падтрымаць беларускасць на Падляшшы, пазітыўна ўплываюць на працэс навучання беларускай мовы.

— Ці ведзяце ў школе беларускія праекты для сваіх вучняў? Калі так, назавіце іх.

— ...

— Ваш любімы беларускі конкурс?

— „Пазнай Беларусь”

— Ці можаце разлічваць на дапамогу бацькоў, асяроддзя?

— Бацькі ахвотна дапамагаюць мне і нашым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF