Ніва № 10 (3330), 08 сакавіка 2020 г.

Зіма без зімы

Яўген ВАПА

Ну што ж, зіма ў гэтым годзе ў нашай частцы свету, відаць, дзесьці прыснула і, здаецца, плаўна перайшла ў халоднае прадвесне, у адрозненні ад палітычнай гарачкі ў Польшчы ў сувязі з майскімі, прэзідэнцкімі выбарамі. Тут слупок тэмпературы з кожным днём расце ад узаемазнішчальных абвінавачванняў і выцягваных афёр. Значыць, да самых выбараў будзем мець таўкатню, якая будзе даставаць нас кожнага дня. Таму дзеля спакою і распачатага акурат Вялікага посту варта проста адмовіцца ад чытання, аглядання і слухання навін. Вядома, у сённяшнім свеце ад іх не ўцячэш, але пастарацца выцішыцца заўсёды можна, для прыкладу назіраючы за прыродай. Апошнія выходныя правёў я ў пушчанскім, родным доме, дзе з задзёртай у неба галавой углядаўся за лятучымі, крыклівымі ключамі дзікіх гусей і жураўлёў. Сапраўды, прыгажосць адвечнага, прыроднага цыкла проста радуе чалавечыя душы і сэрцы. У пэўны момант нават я ўявіў сабе, што праз хвіліну магу пабачыць і буслоў. Здаецца, што на Сувальшчыне некаторыя ўжо паспелі паслухаць іхняе клекатанне. У такой сітуацыі, мабыць, птушкам стане непатрэбным адлятаць у гарачую Афрыку, а па прывычцы перазімаваць дзесьці ў паўднёвых краінах Еўропы некаторыя пэўна і рызыкнуць застацца тут у нас, на месцы. „Да дабра гэта не вядзе” — так анамаліі з надвор’ем каментуюць пушчанскія старажылы і пачынаюць ізноў баяцца веснавых маразоў, якія спляжылі ў мінулым годзе квітненне садоў. А на пытанні пра тое, якое будзе лета, адказваюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF