Ніва № 10 (3330), 08 сакавіка 2020 г.

Не рабуйце «Бядронку»!

Міраслаў ГРЫКА

Разгуляўся каранавірус. Цяпер невядома, ці ягонае ДНК ужо расшыфравана. Але калі так, то выраб вакцыны, якая зможа спыніць яго пандэмічны прагрэс, адразу ж падкосіць. Ніхто не будзе пытацца пра яе цану, лічыць кошт яе вытворчасці ці, магчыма, паўсюднай вакцынацыі. Ніхто не недаацэньвае гэты вірус, хаця да гэтага часу колькасць яго ахвяр складае толькі долю штогадовых выпадкаў заражэння звычайным грыпам (і яго шматлікімі штамамі), для якіх зімовы перыяд — сапраўдны час смяротнага ўраджаю. Тут узнікае пытанне, накіраванае да прыхільнікаў антывакцынальнага руху, да бацькоў, якія выступаюць супраць прафілактычнай вакцынацыі сваіх дзяцей ад небяспечных інфекцыйных захворванняў, напрыклад, супраць грыпу — ці таксама пазбавяць яны права сваіх дзяцей на здароўе і нават на жыццё ў выпадку магчымай пандэміі каранавіруса? Я стаўлю буталь добрага віна перад заплеснелым коркам, што не. Прэч пойдуць іх тэорыі змовы, здаровы розум да іх вернецца. Але ці гэта не будзе запозна? Грыпу, адзёру ці поліяміэліту нельга недаацэньваць. У роўнай ступені, як і каранавіруса. Што адрознівае яго ад іншых вірусаў? У асноўным нішто. Усе яны аднолькава таксічныя і гатовыя мутаваць. Усе яны памнажаюцца адной і той жа энергіяй. Усе яны могуць стаць смяртэльнымі. Аднак мы ставімся да некаторых з абыякавасцю ці нават пагардай. Гэта «старыя» і ментальна прыручаныя намі бацылы. Толькі ў выпадку «новай» мы б’ем трывогу. На самой справе, яны мала чым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF