Ніва № 10 (3330), 08 сакавіка 2020 г.

Фальшывыя ахвяры

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Чалавецтва не можа ўладкаваць жыццё, каб не кідацца ў скрайнасці. Многія стагоддзі еўрапейскія народы жылі ў патрыярхальным грамадстве з выразнай дамінацыяй мужчын. За дваццатае стагоддзе традыцыйны ўклад жыцця змяніўся кардынальна, а новае, дваццаць першае, прынесла новыя паняцці, разуменні і выклікі. Цяпер нават цяжка ўсвядоміць, што, прыкладам, у Швейцарыі жанчыны атрымалі выбарчае права толькі ў 1971 годзе, а ў канстытуцыйнай манархіі Ліхтэнштэйн яшчэ пазней — ажно ў 1984 годзе. Маладыя людзі могуць нават не паверыць гэтым фактам. Жанчыны даўно ўвайшлі ў вялікі бізнес, сусветную палітыку, амаль усе прафесіі. Іх прысутнасць ва ўсіх сферах грамадства — ад урадаў і парламентаў — да навукі і літаратуры, даўно не выклікае здзіўлення і стала паўсядзённай звыкласцю і нормай. Нават у більярдным снукеры палова арбітраў — гэта жанчыны-рэферы.

Але з некаторага часу, цяжка зараз знайсці нейкі канкрэтны пункт адліку, знайшліся ідэолагі, якія стварылі штучную гендарную тэорыю, што становіцца дамінантнай у развітых еўрапейскіх і заакіянскіх грамадствах. Асноўны яе стрыжань — гэта тое, што жанчыны ўсяляк падвяргаюцца дыскрымінацыі і гэта трэба выпраўляць. І нават там, дзе дэмакратыя ўжо забяспечыла жанчынам усе правы, абсалютна роўныя мужчынскім, „гендарная паліцыя” знойдзе праблемы. Напрыдумлялі і розных тэрмінаў, якія па сутнасці высмактаныя з пальца — „сексізм”, „харасмент” і таму падобнае. Цяпер на тэму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF