Ніва № 10 (3330), 08 сакавіка 2020 г.

Жыхары супраць торфаздабычы

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Гародчына, Градочна, Ляхоў і суседніх вёсак заснавалі Грамадскі камітэт аховы тарфяных лугоў, напісалі петыцыю і сабралі пад ёй каля 4 тысяч подпісаў. Падпісанты супраціўляюцца планаванай торфаздабычы на лугах паміж згаданымі вёскамі Нарваўскай гміны і Кленікамі Чыжоўскай гміны. Мясцовыя жыхары заклікаюць войтаў і радных Нарваўскай і Чыжоўскай гмін не даваць згоды на адкрыццё побач іх вёсак тарфянога кар’ера, пераконваюць у шкоднасці здабычы торфу для навакольнага асяроддзя і сельскагаспадарчай прадукцыі. Частку лугоў ад мясцовых уласнікаў узяла ў арэнду суполка «Вокас» з Лосіц, якая рыхтуецца адкрыць кар’ер і здабываць торф на 170 гектарах лугоў. Суполка «Вокас» выступіла да ўлад Чыжоўскай і Нарваўскай гмін з просьбай змяніць план умоў і накірункаў прасторавага добраўпарадкавання гмін. У выніку такой змены лугі замест сельскагаспадарчага выкарыстання маглі б быць прызначаны для здабычы торфу. Мясцовыя жыхары хочуць блакіраваць падрыхтоўку да адкрыцця кар’ера. Лічаць, што торфаздабыча прывядзе да паніжэння ўзроўню вады ў глебе і ў выніку да выдатнага абмежавання сельскагаспадарчай прадукцыі, а нават яе спынення ў непасрэдным суседстве з кар’ерам.

— Калі б збудавалі тут капальню торфу, адмоўныя паслядоўнасці ад яе маглі быць вельмі вялікія. Мы супраць здабычы торфу на лугах распаложаных непадалёк ад нашых вёсак і палёў. Заснавалі мы Грамадскі камітэт аховы тарфяных лугоў і сабралі ў нашых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF