Ніва № 09 (3329), 01 сакавіка 2020 г.

Прагрэс і рэгрэс

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Чаромсе нейкі час таму быў здадзены ў карыстанне новы чыгуначны вакзал. Парупіла мне падацца туды і пабачыць тую навінку. Калі вакзал чыгуначны, то выпадала б падацца туды чыгункай...

З гэтай нашай мясцовай чыгункай цяжка ладзіць лады. Вось яна, чыгунка, ці, дакладней кажучы, ейнае кіраўніцтва любіць ставіць перад пасажырамі даволі сур’ёзныя задачы. Бо вельмі часта здараецца, што заміж поезда па рэйках курсіруе ў нас заменны аўтобус па зусім іншых дарогах. І будзь тут добры, і здагадвайся, адкуль забрацца на той чыгуначны транспарт — ці з чыгуначнага прыпынку, ці з аўтобуснага. Шчаслівенька, што інфармацыя пра від транспартнага сродка падаецца ў інтэрнэце... Але прыпынкі падаюцца чыгуначныя, незалежна ці той транспарт заязджае туды ці не.

Зараз, у лютым, „цягнікі” курсіруюць па паралельных да чыгуначнай лініі асфальтоўках, а нават часам з’язджаюць і на жвіроўкі. Мне гэта нават і прыдалося, бо такім чынам мог пабачыць як прагрэсіруе абнаўленне шашы з Бельска ў Полаўцы...

Але па чарзе. Згадаў я пра жвіроўку — па ёй чыгуначны аўтобус калясіць паміж Плюцічамі і Райскам. Аднак магчыма, што ў недалёкай будучыні і там не стане гравійкі. Бо ўжо ад раенскай царквы аж да лесу ляжыць роўненькі асфальт, свежанькі. Гэта абнадзейвае, што з Плюціч можна будзе даехаць у павятовы і гмінны цэнтр па прыстойнай дарозе, бо цяпер асфальтавая дарога цераз Храбалы даволі шчарбатая.

А цяпер пра абнаўленне дарогі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF