Ніва № 09 (3329), 01 сакавіка 2020 г.

Гартаючы памяць...

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Як гавораць у народзе — сяброў многа не бывае. Але сапраўдных сяброў, якія не чакаюць ад цябе нечага большага, чым павага, любоў, падтрымка, можна без сумнення пералічыць на пальцах адной рукі.

I першай такой асобай для мяне з’яўляецца дарагі мне чалавек з Гайнаўкі — Марыся Балтромюк. У бягучым годзе нашым адносінам — 20! За гэты час я пастаянна адчувала духоўную блізкасць з ёю: у поглядах на літаратуру, у адносінах да людзей, да падзей культурнага жыцця, да кулінарных вынаходніцтваў і г.д. Сястра па духу — так бы назвала нашы стасункі.

Як чалавек камунікабельны, Марыся хутка ідзе на кантакт з незнаёмымі людзьмі, умее падтрымаць гутарку, зацікавіць сваімі ведамі. Адпрацаваўшы настаўніцай польскай мовы ў Гайнаўцы, яна і дагэтуль з цеплынёй узгадвае сваіх вучняў — старанных і не вельмі. З некаторымі з іх падтрымлівае сувязь і сёння.

Начытаная, эрудыраваная, яна можа даць ацэнку як музычным, так і мастацкім творам (неаднойчы адклікалася на просьбы пісьмова выказаць свае адносіны да экспануемых на выставах карцін або да вынаходніцтваў кампазітараў). Да яе ацэнкі прыслухоўваюцца, бо гэта таго варта.

Заўсёды пунктуальная, яна ніколі не падводзіла людзей, дамаўляючыся аб сустрэчы. З ахвотай дапамагае тым, каму ў гэтым жыцці не пашчасціла. Гляджу часам на яе і думаю: як у гэтай маленькай жанчыне месціцца столькі дабрыні, ласкі, сардэчнай цеплыні і зычлівасці. Ніколі не бачыла яе ў гневе. Ніколі не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF