Ніва № 09 (3329), 01 сакавіка 2020 г.

Падляшскія ліцэі ваююць за вучняў

Уршуля ШЎБЗДА

Падляшскія школы змагаюцца з дэмаграфічным крызісам. Асабліва цяжка пераканаць маладых да вучобы ў ліцэях невялікіх гарадкоў, як Дуброва-Беластоцкая ці Міхалова. Дырэктары ведаюць, што зараз школа мае даваць не толькі грунтоўную адукацыю, але i ставіць перад вучнямі канкрэтныя выклікі і адкрываць новыя магчымасці. Часам яны таксама звяртаюцца па дапамогу да спецыялістаў, напрыклад, лідараў музыкі дыска-пола.

„Першая школа дыска-пола” будзе на Падляшшы.

Гміна Міхалова карыстаецца папулярнасцю з за музыкі дыска-пола. Менавіта гэта мае прыцягнуць моладзь да мясцовага ліцэя. З пачаткам новага навучальнага года з’явіцца сцэнічны профіль, які рэкламуецца як „першая школа дыска-пола”. Улады Міхалова, якім падначалены Школьны комплекс, у структуры якога працуе ліцэй, у чацвер (20.02) на прэс-канферэнцыі ў школе паведамілі пра дэталі сваёй ідэі. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі павятовай і мясцовай улады, розных устаноў, а таксама вучні гэтай школы.

— Якую школу стварыць на Падляшшы? — пытаў Марк Назарка.— Калі металургія, то ў Сілезіі, калі марскі профіль — Гданьск, Гдыня, Шчэцін. А Падляшша? Чым славімся ва ўсёй краіне? Што прывабнае для моладзі і адначасова з’яўляецца добрай канцэпцыяй на жыццё? Адказ: першая школа дыска-пола ў Польшчы!

На пытанне пра ідэю школы дыска-пола ў Міхалове міністр адукацыі Дарыюш Пянткоўскі сказаў, што бургамістр Міхалова прыняў рашэнне аб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF