Ніва № 09 (3329), 01 сакавіка 2020 г.

Мне вельмі прыемна, калі я сустракаю сваіх вучняў на вуліцы, а яны вітаюцца пабеларуску.

Ганна КАНДРАЦЮК

Андрэй МАРОЗ нарадзіўся ў вёсцы Новаберазова на Гайнаўшчыне. Закончыў Гайнаўскі белліцэй і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Менску. Пасля вучыўся і працаваў навукова ў аспірантуры гэтай установы. Вярнуўся на роднае Падляшша і працуе настаўнікам у бельскай «тройцы».

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Я заўсёды любіў урокі роднай беларускай мовы ў падставовай школе і белліцэі. На філалагічны факультэт у Менску я паступаў з цвёрдым намерам стаць выкладчыкам роднай мовы, беларускай культуры і нашай багатай гісторыі. Я хацеў ратаваць ад забыцця нашу спадчыну.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Ідэалам настаўніка роднай мовы з’яўляецца мой выкладчык і навуковы кіраўнік з Менска Мікалай Хаўстовіч.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— На працягу сваёй працы я абменьваўся вопытам і дапаможнікамі з многімі настаўнікамі беларускай мовы. Пры арганізацыі конкурсаў і правядзенні матуральных экзаменаў я супрацоўнічаў з Іалантай Грыгарук, Янам Карчэўскім і Аннай Бжазоўскай.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш дапамагаюць?

— На ўроках я часта карыстаюся матэрыяламі выдадзенымі згуртаваннем АБ-БА, чытаем „Ніву”, удзельнічаем у мерапрыемствах арганізаваных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF