Ніва № 09 (3329), 01 сакавіка 2020 г.

Час плыве

Міраслаў ГРЫКА

Час праходзіць хутчэй у двух выпадках. Па-першае, ён уцякае ад нас, тым больш, чым мы вышэй над зямлёй. Гэта фізічна правільная ісціна і адпавядае тэорыі Альберта Эйнштэйна, што час на Зямлі цячэ хутчэй на вялікіх вышынях і павольней на малых. Тое ж адбываецца і з часам, калі мы занадта хутка перабіраем нагамі. Тады наш час адносна часу, вымеранага чалавекам, які знаходзіцца ва ўстойлівым адпачынку, непазбежна паскараецца. Эфект паскарэння часу з за вышыні штодня адчуваюць горцы або горныя козы. У другім выпадку ні ў чым нявінныя касманаўты і нічога — у чым мая асабістая канцэпцыя, вінаватыя палітыкі. Прытым пакутуюць у абодвух гэты выпадках — хочуць яны гэтага ці не, хаця яны абавязкова пра гэта ведаюць. Гэты эфект, званы па-вучонаму дылятацыяй (пашырэннем) часу, можна надзейна вымераць дзякуючы дакладным гадзіннікам. Яны надзейна пакажуць адрозненні нават на вышыні некалькіх сантыметраў. Аднак возьмем для прыкладу розніцу паміж горамі і нізінамі. Гадзіннік горца, які стаіць на Геванце, будзе паказваць іншы час, чым гадзіннік на нізіне — на Падляшшы мяне, можа не страхапута, якім часам уяўляю сябе, але таксама не спраўнай горнай казы. Нават калі б я паклаў гэты гадзіннік на галаву, вымераны ім час не адпавядаў бы таму на Геванце. Іншая справа, што з гадзіннікам на галаве я не выглядаў бы асабліва разумным. Нічога! Згодна з тэорыяй Эйнштэйна, мудры і дурны чалавек у нізінах будзе адчуваць аднолькава, што час не цячэ павольней, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF