Ніва № 09 (3329), 01 сакавіка 2020 г.

Не да жартаў

Віктар САЗОНАЎ

Гэты мужчына прыцягнуў маю ўвагу адразу. Статны, акуратны, сталага веку, з кійком у руцэ, і па адной штаніне было бачна, што замест нагі ў яго пратэз. Ён збіраўся нешта спытаць у іншых людзей на прыпынку гарадскога транспарту, але не стаў гэта рабіць у першага, хто трапіўся бліжэй. Ён абышоў і маладзёнаў, і хмурую жанчыну сярэдняга веку, і ўсіх астатніх, і звярнуўся толькі да мужчыны, які быў блізкі яму па гадах. Такое разуменне прыстойнасці і ўласнай вартасці зараз мала ў каго сустрэнеш. Гэта чалавек рэдкай фармацыі і даўнейшага выхавання. Такія людзі ўжо даўно перавяліся. Але зрэдку яшчэ сустракаюцца. І гумар у іх таксама ўнікальны як і яны.

— Добры дзень. Прабачце за непакой, але мушу спытацца. Падкажыце калі ласка, як мне даехаць да абласнога шпіталя, — звярнуўся ён да мужчыны, і як толькі пачынаў здароўкацца прыпадняў капялюш.

Мужчына да якога ён звярнуўся ацаніў ветлівасць госця Гародні і падрабязна растлумачыў як да таго шпіталя дабрацца. І між імі завязалася размова.

— Я кожны год прыязджаю сюды, каб прайсці дактароў. Бо каб мне прадоўжылі групу інваліднасці, мушу штогод паказваць лекарам, што новая нага ў мяне яшчэ не вырасла, — пажартаваў мужчына з кійком у сярэдзіне размовы.

— А ці маеце дзе заначаваць? — пацікавіўся суразмоўца. — Тыя дактары мусяць вас да сябе дахаты запрасіць па ўсіх законах прыстойнасці, раз выцягнулі вас у горад праверыць ці не вырасла нага, — падтрымаў ён жартаўлівы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF