Ніва № 09 (3329), 01 сакавіка 2020 г.

Марш памяці выклятых жаўнераў і нашая «Вечная памяць»

Аляксей МАРОЗ

Праваслаўныя жыхары Беласточчыны разам са святарамі ў канцы студзеня і пачатку лютага гэтага года маліліся да святых мучанікаў Падляшскай зямлі, забітых атрадам Нацыянальнага вайсковага задзіночання, якім камандаваў капітан Рамуальд Райс «Буры». Прасілі ў іх дапамогі ў жыццёвых выпрабаваннях і ўшаноўвалі месцы іх пакутніцкай смерці. Гэтыя здарэнні і малітвы мелі асаблівае значэнне ў Гайнаўцы 23 лютага, у кантэксце арганізаванага ўжо пяты раз Маршу памяці выклятых жаўнераў. Удзельнікі шэсця крычалі, між іншым, «Буры, Буры наш герой» і неслі банеры з выявай «Бурага». Альтэрнатыўную сустрэчу з лозунгам «Вечная памяць» арганізавалі ў гэты дзень у цэнтры горада перад нацыяналістычным шэсцем жыхары Гайнаўкі і яе наваколля, каб ушанаваць памяць звыш 80 мірных жыхароў забітых атрадам «Бурага». Раней гайнавяне маліліся ў царкве Нараджэння св. Іаана Хрысціцеля да святых мучанікаў Холмскай і Падляшскай зямлі, у лік якіх уключаны вазакі забітыя каля Пухалаў-Старых.

Штогод Марш памяці выклятых жаўнераў выклікае ў Гайнаўцы і іншых месцах Беласточчыны многа эмоцый. Так было ў гэтым годзе. Атрадам «Бурага», які праслаўляўся ў час маршу, на зломе студзеня і лютага 1946 года было забітых звыш 80 праваслаўных беларусаў, у тым ліку дзеці і жанчыны. У кастрычніку мінулага года Сабор епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы далучыў 30 вазакоў, забітых атрадам «Бурага» каля Пухалаў-Старых, да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF