Ніва № 08 (3328), 23 лютага 2020 г.

Рэвіталізацыя

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

28 студзеня ў вясковай святліцы ў Праневічах адбылася сустрэча навакольнага вясковага актыву і кіраўніцтва Бельскай гміны, прысвечаная рэвіталізацыі тамашняга навакольнага асяроддзя.

Само слова рэвіталізацыя з’явілася ў нашых слоўніках даволі нядаўна. Польскі „Słownik wyrazów obcych PWN” з 1980 года такога слова яшчэ не ўключаў у свой лексічны фонд. Беларускі „Слоўнік іншамоўных слоў” з 1999 года таксама яшчэ такога паняцця не тлумачыў. Бо ў нашу грамадскую прастору прыйшла гэтая навіна даволі позна. А слова рэвіталізацыя абазначае папросту вяртанне да жыццёвай актыўнасці. І прывандравала яно да нас з „гнілога” Захаду, як гэта ў нас любяць гаварыць не толькі палітыкі, якія не маюць жадання прызнацца ў нашай грамадскай адсталасці.

А больш канкрэтна, тэрмін рэвіталізацыя абазначае вяртанне да грамадскай актыўнасці насельніцтва, якое ў выніку цывілізацыйных працэсаў, у тым ліку і дэмаграфічнага перамяшчэння людзей з „задрыпаных” мясцовасцей у буйныя грамадскія цэнтры, у штораз большыя гарады. Мова пра вяртанне да грамадскай актыўнасці запушчаных у выніку абязлюдзення вясковых тэрыторый, прыкладам чаму наша Усходняя сцяна, нашы заміраючыя вёскі. Ну, можа і не было патрэбы думаць пра рэвіталізацыю нашых мясцовасцей у той час, калі яны, тыя нашы вёскі бурлілі жыццём, калі было ў іх поўна курэй, коней, дзяцей, школ... Калі шмат вытворчасці адбывалася менавіта ў вёсках, уручную, калі жанчыны пралі, ткалі, шылі, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF