Ніва № 08 (3328), 23 лютага 2020 г.

Орля ў вачах солтыса

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Маркам ХМЯЛЕЎСКІМ, солтысам, радным і грамадскім дзеячам.

— У час нашай размовы ў 2016 годзе Вы сказалі: „Пасля 16-й гадзіны Орля становіцца мястэчкам Твін-Пікс і калі падзьме вецер, то не хапае такіх краявідаў як цераз пустыню лятаюць круглыя кусты”. Які зараз краявід самой Орлі — лятаюць кусты?

— Яшчэ, на жаль, лятаюць, хаця трэба сказаць, што ўжо памаленьку ідзе да таго каб гэта не замірала. Раз: што зараз крамы даўжэй адкрыты, але гэта толькі таму, што хлопцы, „знаўцы” розных напояў яшчэ ўтрымліваюць рух у цэнтры Орлі; але гэта ў адмоўным значэнні. А восенню 2018 года паявіўся будынак Дома культуры, у якім з’явіўся новы персанал і новы шанс, задума на культуру, на тое, што мае адбывацца ў Орлі.

Але выкажу сваю пазіцыю — я зараз з’яўляюся радным Гміннай рады і адначасна солтысам Орлі. Гэта быццам узмацненне маёй пазіцыі адносна маіх задум наконт Орлі і што навокал павінна рабіцца, што хацелася б зрабіць.

Маем абраную салэцкую раду, якую я двойчы намагаўся сабраць. У параўнанні з папярэдняй радай цяпер іншыя людзі і іншая актыўнасць. Папярэднія былі больш актыўныя, хацелі ангажавацца, а цяпер быццам ахвотныя раіць дзядзечкі і аставацца збоку. Гэта такая складанасць і адказнасць звальваецца на мяне.

На канец дайшло адно звяно дэмакратыі, гэта салэцкі фонд, вялікая справа. Атрымалі байкаватую пульку грошай, 54 тысячы злотаў, якую самі можам размеркаваць на свае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF