Ніва № 08 (3328), 23 лютага 2020 г.
Праца з дзеткамі цяжкая, але і вельмі ўдзячная. Нішто так не натхняе да далейшай працы як усмешка і задавальненне вучняўГанна КАНДРАЦЮКВіялета НікіцюкПеркоўская дзяцінства правяла ў мясцовасці Старавесь, закончыла Бельскі белліцэй, а пасля беларускую філалогію ва Універсітэце ў Беластоку і стала дактаранткай сваёй навуковай установы. Зараз працуе ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі ў Беластоку і настаўніцай у Вышэйшай эканамічнай школе. Але пра сябе кажа, што яна найперш мама чатырохгадовай дачушкі Ліі, з якой праводзіць кожную свабодную хвіліну. Жыве ў Беластоку. — Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы? — Памятаю, што я ўжо ў дзіцячыя гады любіла гуляць у школу. Я заўсёды была настаўніцай, а мая малодшая сястра вучаніцай. Потым я паступіла ў ліцэй і там упершыню сустрэлася з беларускай мовай. Але я тады яшчэ не думала, што ў будучыні стану настаўніцай беларускай мовы. Пазней, зусім выпадкова я паступіла на беларускую філалогію і тут захапілася беларускай мовай і культурай. Гэта быў самы шчаслівы выпадак у маім жыцці. Пасля я закончыла педагагічныя курсы і так стала настаўніцай. — Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы? — Я вельмі цаню сваіх старэйшых сяброў настаўнікаў, але ў мяне няма ідэала-настаўніка. — Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў. — Калі ёсць такая патрэба, я супрацоўнічаю і заўсёды магу разлічваць на дапамогу хіба ўсіх настаўнікаў (...) |