Ніва № 08 (3328), 23 лютага 2020 г.

Вірус нянавісці

Яўген ВАПА

У папярэднім нумары „Нівы” працягвалі мы асвятляць падзеі звязаныя з крывавымі здарэннямі на Беласточчыне, на зломе студзеня і лютага 1946 года і стаўленнем да іх польскіх палітычных сіл. Перад намі чарговае выпрабаванне з гэтай жа серыі. Менавіта ў нядзелю, 23 лютага, у Гайнаўцы ў пяты ўжо раз мае мець месца арганізаваны нацыяналістычнымі кругамі Гайнаўскі марш памяці выклятых жаўнераў, які штогод выклікае пратэсты не толькі слоўныя, але і фізічныя. Галоўным героем гэтага нацыяналістычнага відовішча з’яўляецца менавіта Рамуальд Райс „Буры” — чалавек адказны за крывавыя злачынствы супраць беларускага насельніцтва Гайнаўскага і Бельскага паветаў. У фейсбуку яго арганізатары выклалі адмысловую заяву, якая адкрыта дыхае міжнацыянальнай нянавісцю. Дзеля памяці і гісторыі прыводжу яе ў гэтым месцы:

„Hajnówka (Podlaskie) — miasto położone na wschodnich obrzeżach naszego kraju. Ale czy na pewno? Administracyjnie owszem, lecz mentalnie... jest to jedyne miasto w Polsce, w którym do dzisiaj szarga się dobre imię żołnierzy podziemia niepodległościowego. To właśnie tam na naszych bohaterów mówi się bandyci i zbrodniarze. To właśnie w tym mieście ludzie skazywani są za okrzyk „precz z komuną” lub rzekomy czynny napad na funkcjonariusza policji. To właśnie tam do pewnego momentu nie wywieszano polskich flag na uroczystości państwowe. To właśnie w tejże Hajnówce odbywały się pochody 1-majowe, zamiast uroczystości związanych (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF