Ніва № 08 (3328), 23 лютага 2020 г.
Эх, эліты!Міраслаў ГРЫКАНедахоп інфармацыі стыгматызуе кожнага інтэлектуальным парэзам, падобна як і яе лішак. У наш час наўрад ці хто адчувае сябе адурнелым з за гэтага. Незалежна ад таго, з якога боку на гэта глядзець. Калі даступнасць крыніц інфармацыі (праз інтэрнэт ці свабодную прэсу) неабмежаваная, карыстальнікі, перагружаны яе лішкам, робяць рэзкі выбар крыніц самі. Іх экстрапаляцыя на „дружалюбныя” і „варожыя” адбываецца незалежна ад іх намераў. Напрыклад, у Польшчы ёсць грамадзяне, якія, барані Бог! — не будуць глядзець вестак на дзяржаўным тэлебачанні, а ёсць тыя, хто чэрпае інфармацыю толькі з публічных (дзяржаўных) СМІ. Чаму? Яны самі не ведаюць. Такім чынам, развагі і аргументы большасці з нас набываюць антаганістычны характар. Калі „лішак” балансуе з „недахопам», мы ўсе сутыкаемся з праблемай інтэлектуальнага парэзу. Гэта нас стыгматызуе і адбірае ў нас волю да супраціву. Гэта аднолькава ставіцца да элітаў (любых), а таксама да агульнай масы грамадзян. Ну і добра для цяперашняй улады! У гэтым сэнсе падзел на эліты і неэліты не мае практычнага сэнсу. І гэта яе поспех, і таму, каб яго падтрымаць, дзеліць грамадства не па гарызантальным сячэнні паводле статусу адукацыі, набытых ведаў, вопыту і мудрасці, а па вертыкальным — злева ці справа. Той, хто не з намі, супраць нас... Толькі што, знішчаючы эліты, яна пазбаўляе грамадства галавы! Што, гэта ўлада мае яе замяніць?.. У Беларусі таксама адбываецца такі працэс дзялення, хаця ён, (...) |