Ніва № 08 (3328), 23 лютага 2020 г.

Новы віток рэпрэсій

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мелі рацыю тыя, хто яшчэ на пачатку года прагназаваў на бягучы каляндарны адрэзак жыцця ўзмацненне палітычных рэпрэсій у Беларусі. Канешне, прадказваць новыя рэпрэсіўныя справы ў дачыненні да грамадскіх актывістаў не так складана, даўно вядома, што з ваўкоў вегетарыянцаў не зробіш, а крывое само па сабе не выпрастаецца.

Аўтарытарнай уладзе няма ніякіх праблем у змаганні з так званай сістэмнай апазіцыяй, паколькі яе хады прадказальныя наперад. Ды і спосабаў сачэння і кантролю куды больш — праслухоўванне, засыланне і ўкараненне „стукачоў”, свядома дэструктыўных элементаў, урэшце татальны прэсінг па ўсіх лініях. З анархістамі куды цяжэй — гэтыя моладзевыя групоўкі і яе асобныя прадстаўнікі несістэмныя, хаатычныя і нават схільныя да радыкальных дзеянняў. А радыкальнасці сістэма падаўлення баіцца больш усяго.

Беларускіх маладзёнаў-анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара засудзілі ў Мінску ажно на 7 гадоў (!) пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для тых, хто яшчэ не ў курсе гэтай крымінальнай справы, спяшаюся паведаміць, што маладыя хлопцы нікога не забілі, не згвалцілі і не збіраліся страшных злачынстваў здзяйсняць. Засуджаны хлопцы „за псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах, замах на наўмыснае пашкоджанне маёмасці і пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам, незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF