Ніва № 08 (3328), 23 лютага 2020 г.

Запісацца беларусамі

Аляксей МАРОЗ

— Я напішу ў час перапісу, што я — беларус. Важныя мне таксама наша мова і традыцыі. Няма чаго баяцца, каб назваць сваю нацыянальнасць, паколькі ахоўваецца таямніца наконт усіх даных, якія нашы жыхары напішуць у інтэрнэтных бланках у час перапісу насельніцтва, — заяўляе войт гміны Дубічы-Царкоўныя Лявон Малашэўскі.

Настаяцель Прыхода Пакровы Божай Маці ў Дубічах-Царкоўных мітрафорны протаіерэй Андрэй Якімюк заклікае трымацца сваёй веры праваслаўнай, не забываць пра беларускую нацыянальнасць, родную мову, традыцыі і не баяцца запісвацца ў час перапісу беларусамі. Мае суразмоўцы ў Дубічах-Царкоўных кажуць, што ў час перапісу запішуцца беларусамі і іншых заклікаюць так зрабіць.

Праведзеныя мною размовы тычацца пробнага Нацыянальнага ўсеагульнага перапісу насельніцтва і кватэр, які ў красавіку гэтага года мае быць праведзены ў Дубіцкай гміне — адзінай гміне Падляшскага ваяводства. На падставе пробнага перапісу ў вылучаных гмінах ва ўсіх ваяводствах маюць быць намечаны і карэктаваны недахопы па арганізацыйных пытаннях і метадах навуковых даследаванняў даных перапісу. Усё гэта робіцца з мэтай паспяховай падрыхтоўкі да Нацыянальнага ўсеагульнага перапісу насельніцтва і кватэр у 2021 годзе. У час перапісу беларусы па ўсёй Польшчы будуць маглі напісаць на сайце Галоўнага статыстычнага ведамства ў адпаведным бланку пра прыналежнасць да беларускай нацыянальнасці.

— Так папраўдзе я не ведаю, чаму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF