Ніва № 07 (3327), 16 лютага 2020 г.

Абнаўленне дарогі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Паўгода таму наведаў быў я мадэрнізацыю адрэзка дарогі між Гайнаўкай і Беластокам, акурат каля Нарвы. Цяпер зноў падаўся туды пабачыць прагрэс работ.

Ад Жыўкова да Навасад абнаўляецца дарога, якой фрагменты паўставалі ў розны час. Адрэзак ад Нарвы да Навасад будаваўся ад асноў у 1954 годзе, акурат пад юбілей дзесяцігоддзя ПНР. Але пра той адрэзак крыху пазней.

Ад Жыўкова да Трасцянкі дарожны рамонт у разгары. Вонкавая, новая, дарога па паўночных загуменнях вёскі будуецца даволі памяркоўна. З заблудаўскага боку ёсць ужо насып, але далей то толькі месца пад дарогу. І ад Трасцянкі да Анцут яшчэ не ўсё гатова. А перад Анцутамі дарога мае пайсці зусім іншым шляхам, непасрэдна цераз пойму ракі Нарвы ў самое мястэчка і выйсці на цяперашнюю вонкавую дарогу ў напрамку Гайнаўкі...

Злез я з аўтобуса каля Анцут і падаўся адразу ў напрамку ракі. Меркаваў я раней, што цераз пойму дарогу пракладуць традыцыйна, па насыпе. Аднак на шляху ўстаноўлены ўжо апоры эстакады; іх на шырыні ўсёй поймы Нарвы сямнаццаць — калі не памыляюся. На першыя з іх, з боку Трасцянкі, ужо кладуцца пралёты. Гэтая развязка — эстакада, узрадавала мяне, бо дарога не перагародзіць нарваўскага біятопу, не размяжуе поймы ракі, не створыць бар’ера для мясцовых прыродных працэсаў.

Побач пешаходнай драўлянай кладкі, якая з Анцут вядзе ў Нарву, ёсць брод, які даволі бойка ўезджаны магутнейшымі машынамі, трактарамі. Калі б была цёплая пара, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF