Ніва № 07 (3327), 16 лютага 2020 г.

Навіны з Кляшчэлеўскай гміны

Уладзімір СІДАРУК

Кляшчэлі — мястэчка Гайнаўскага павета Падляшскага ваяводства. Праз Кляшчэлі праходзяць краёвая дарога № 66 і ваяводскія дарогі № 685 і № 693, якія спалучаюць мястэчка з Беластокам, Гайнаўкай і Сямятычамі, а побач пралягае чыгуначны шлях у Беласток і Брэст.

У гміне ў чатырнаццаці салэцтвах пражывае 2550 жыхароў. Дзесяць гадоў таму, у 2010 годзе, пражывала 2889 жыхароў, у тым ліку ў Кляшчэлях — 1442; у 2011 годзе адпаведна: 2840 і 1411; у 2012 — 2794 і 1396, а ў 2018 годзе — 2502 і 1279. Бургамістрам Кляшчэль з’яўляецца Аляксандр Сяліцкі. Местачкова-вясковую Раду гміны ўзначальвае Аляксей Рошчанка, а намеснікам старшыні з’яўляецца Дар’я-Марыя Сянкевіч. Салэцтвы прадстаўляюць пятнаццаць радных.

*

24 студзеня я пакарыстаўся нагодай паразмаўляць з бургамістрам Аляксяндрам Сяліцкім. Вось кароценькі змест нашай размовы:

— Скажыце, калі ласка, якім бюджэтам карысталіся Кляшчэлі ў мінулым годзе і якія задачы рэалізавалі?

— У мінулым годзе бюджэт гміны склаў дзевяць мільёнаў злотых. Асноўнай задачай была будова водаправода і перабудова водна-каналізацыйнай сеткі на вуліцах Каляёвай і Зьрудлянай. Кошт задачы — адзін мільён семдзесят тысяч злотых. Палова работы была выканана ў мінулым годзе, сёлета будзем завяршаць інвестыцыю з дапамогай банкавага крэдыту ў 800 тысяч злотых. Выканаўцам работ была фірма Падляшскія водаправоды ў Беластоку. Чарговай задачай была ўстаноўка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF