Ніва № 07 (3327), 16 лютага 2020 г.

Галады былі беднай вёскай (ч.2)

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Янам БАГІНСКІМ, народжаным у 1930 годзе ў Галадах, зараз пенсіянерам, пражываючым у Ольштыне.

— А як Вы запамяталі навуку пасля вайны ў Орлі? Хто навучаў, хто з Вамі вучыўся?

— Мелі мы добрых настаўнікаў: Васіль Фаміч (Лашкевіч), Варвара Іванаўна (Буйноўска-Лашкевіч), польскай мове вучыла Цежухова (Галена). Прозвішчаў не помню, бо імі не карысталіся. У арлянскую школу хадзіў у V, VI, VII класы, штодзённа пяць кіламетраў пяшком. Праз нейкі час, зімою, жыў на кватэры ў спадарства Жабінскіх, каля рынку.

Разам са мною жыў армовец з кулямётам; я праходзіў праз яго пакой. Быў ён алкаголікам. Па начах спахапляўся ў дэлірыі і ваяваў з пацукамі, вялікімі белымі мышамі. Крычаў, што яго душаць, біў прыкладам вінтоўкі аб сцяну, падлогу, пераварочваў ложак, пароў яго штыком. Ён жыў у суседнім пакоі, побач мяне. Калі ён пачынаў дурэць, я замыкаў яго пакой. Маё памяшканне было пераходнае і я пабойваўся, што ён у нейкі момант захоча тудою прайсці. Не мог я заснуць да часу, аж армовец супакойваўся. Найчасцей засынаў пад сталом. Прыадкрываў я дзверы і заглядаў, ці спіць. Тады я спакойна клаўся і крыху спаў да раніцы. Гаспадар дома ведаў пра тыя выхадкі.

Аднойчы, калі я вярнуўся са школы, гаспадыня паведаміла мяне, што буду спаць у іншым памяшканні. Армовец ноччу пакончыў з сабою, застрэліўся ў шалёным парыве. Была міліцыя, праводзілі расследаванне і толькі пасля тыдня мог я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF