Ніва № 07 (3327), 16 лютага 2020 г.

Пасадзіла Вера 2500 дрэў

Міра ЛУКША

Тут, у Малінніках, нарадзіўся яе, Верын, дзед Андрэй Калішук. Як успамінаў у «Бежанстве 1915 года», яго бацька гаспадарыў на пасажнай «чацвяртусе» (3 га) дзядулі. Сам да таго дакупіў тры дзесяціны і частку, што склала яму 8 гектараў зямлі. Вёска ў той час 67 каміноў налічвала. Выгнаныя вяскоўцы едучы ў бежанства пакінулі свіней і авечак у Вілюках, селі на фурманкі і праз ваенны агонь адправіліся ў Расію. У Маліннікі вярнуліся ў 1921 годзе, пасля шасцігадовага бадзяння. Усё было знішчана і разграблена. З бежанства не вярнуліся дзядуля і малодшая сястра Алякснадра — там памерлі.

Атрымала Вера Калішук у спадчыну кавалак дзедавага поля, пасля перапісала яго на сына, інжынера. Выхоўвала сына адна, справядлівая і радыкальная, як яе дзед. Ейны сын Павел, новы ўласнік участка, пасля працы ў карпарацыях, дзе ягоную работу прысабечыла кіраўніцтва, плюнуў на ўсё і заняўся перакладамі, здабыўшы рэнамэ як адзін з лепшых перакладчыкаў з англійскай мовы. А на полі, на ўчастку № 323, паміж Маліннікамі і Рыгораўцамі, пры палявой пяціметровай шырыні даязной дарозе на палеткі, Вера пасадзіла 2500 дрэў — тысячу дубоў, тысячу ялін і пяцьсот бяроз наўкола. Спачатку даведаўшыся ў дэпартаменце аховы навакольнага асяроддзя, ці патрэбны нейкі дазвол на аблясенне ўласнага ўчастка. Не быў неабходны такі дазвол ад якой-небудзь установы, скажам, гміннай. На ўсялякі выпадак спадчынніца-чыноўніца (тады працавала ў фінансах горада (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF