Ніва № 07 (3327), 16 лютага 2020 г.

Няма сэнсу баяцца таго, што неабходнае, праз што прайшлі нашы продкі...

Ганна КАНДРАЦЮК

Ганна Кандрацюк: — Міша, пражыў Ты 60 гадоў і, пэўна, не прыкмеціў гэтых гадоў? Ці думаеш пра сябе і свой спелы ўзрост? Нешта змянілася?

Міхась Андрасюк: — Ага, добрае пытанне. Ці штосьці змянілася? Не, часам адкідваю гэты «нуль» і адчуваю сябе шасцігадовым хлопчыкам. Хаця гэта не натуральна, але так яно бывае, што чалавек на некалькі хвілін зноў становіцца дзіцёнкам. А калісьці мне ўяўлялася што 50-60 гадоў гэта такі ўзрост, проста такая глыбокая старасць. Памятаю як у 17-18-гадовым узросце пойдзем на танцы, а там заблытаецца нейкі чалавек у 25, а мы глядзім на яго, і кажам: на х...р тут гэты старык! Як бы ўсё залежыць, з якога пункту бачання глядзім на самога сябе. Усё суб’ектыўнае. 60 гадоў! Калісьці сказаў бы я: людзі так доўга не жывуць! Але я жыву!

ГК: — У гэты момант гаворыш як Сакрат Яновіч.

МА: — Я памятаю гэтае сакратавае (смяецца): «Людзі так доўга не жывуць»!

ГК: — Я б сказала, Ты якраз у творчым разгары. У новай кнізе, над якой актуальна працуеш, Ты прыкмеціў як мяняецца свет, як коціцца ў наш бок небяспека. Пра што канкрэтна будзе «Рускі квадрат»?

МА: — Нашу гэта ў сабе ўжо з дзесяць гадоў. Лукашэнка сказаў, што ягоны бацька загінуў на гэтай праклятай вайне. То я зразумеў, што яго маці была 9 або 10 гадоў цяжарнай. Ну і нарадзіла такога. Я думаю, што калі дзесяць гадоў буду насіць у сабе «Рускі квадрат», таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF